БЕЛ » Навіны » Юбілей “палескай ластаўкі” Янішчыц

Паэзія “ У каралеўскіх далонях”

У Вільнюсе 22 снежня адбылася прэзентацыя унікальнага чатырохмоўнага альманаху паэзіі “У каралеўскіх далонях” (“Karalių delnuose“). Змест гэтага мастацкага выдання склалі вершаваныя творы і пераклады, а таксама фотапрацы ўдзельнікаў творчага пленэру, які адбыўся напачатку чэрвеня ў літоўскіх Друскеніках. У гэтым годзе ў пленэры ўдзельнічалі чатыры краіны – Літва, Польшча, Украіна і Беларусь. Беларускі бок на паэтычным форуме прадстаўлялі Вольга Іпатава, Леанід Дранько-Майсюк, Эдуард Акулін, Сяржук Сыс, Аксана Данільчык, а таксама перакладчык і музыкант Алесь Мікус. Прэзентацыі, што прайшла 22 снежня ў будынку Саюзу літоўскіх пісьменнікаў, папярэднічала фотавыстава з Друскенінскага пленэру. Далей

Baltija — 2008

Прыемным перадкалядным падарункам для паэтаў Леаніда Дранько-Майсюка і Эдуарда Акуліна стаў выхад у свет чарговага нумара літаратурна-культурніцкага альманаха “Baltija”. Гэта — выданне літоўскіх літаратараў Клайпеды. А ягоным рэдактарам з’яўляецца малады літоўскі паэт і перакладчык Дайніус Сабецкіс. Менавіта ў перакладах Дайніуса Сабецкіса і загучалі па-літоўску вершы беларускіх паэтаў. Далей

Літаратурная Беларусь №25

Літаратурныя навіны і падзеі Паэзія Сяржука Сыса Урывак новай аповесці Алеся Рыбака Вершы Міколы Трафімчука і Адама Шостака «Дыскурс»: абмеркаванне кнігі Валерыя Казакова «Цень гобліна» а таксама іншыя кніжныя навінкі Усе нумары › › ›

Дзеяслоў №36

Паэзію ў новым нумары “Дзеяслова” прадстаўляюць: Ніл Гілевіч. “Як Бог на небе…” Вершы розных гадоў; Віктар Ярац. “Зямля і неба”. Паэма і вершы; Сяржук Сыс. “Вецер з Балтыкі”. Вершы; Віктар Жыбуль. “Завугольле экзістэнцыі”. Вершы з кнігі «Стапэліі»; Аксана Спрынчан. “Цяжарнасьць і лёгкасьць Быцьця...” Вершы. Усе нумары › › ›

Юбілей “палескай ластаўкі” Янішчыц

Заўтра спаўняецца 60 год з дня нараджэння таленавітай  беларускай паэткі, “палескай ластаўкі” Яўгеніі Янішчыц. 

 
Жэня паходзіць з Піншчыны. Нарадзілася яна 20 лістапада 1948 года ў вёсцы Рудка, што раскінулася на ўзбярэжжы Ясельды. Таму менавіта тут найбольш шануюць зямлячку-паэтку. Так, у Пінску адна з вуліцаў атрымала імя Яўгеніі Янішчыц. Землякі сабралі сродкі і выдалі ілюстраваны альбом "Зямля пад белымі крыламі", дзе змешчаны яе лірычныя творы. Дарэчы, у Парэчанскай сярэдняй школе, дзе вучылася некалі Жэня, намаганнямі мясцовых настаўнікаў і грамадскасці створаны і дзейнічае музей Янішчыц. А  нядаўна стала вядома пра мясцовую ініцыятыву з прапановай  надаць iмя славутай зямлячкi гэтай школе.

 У юбілейны год вяртаецца да чытача і  паэтычная спадчына паэткі. У серыі “Беларуская паэзія ХХ стагоддзя”, якую  рыхтуе  выдавецтва “Мастацкая літаратура” сёлета выйшла кніга Янішчыц “Пачынаецца ўсё з любві”.

 
На Беларускім тэлебачанні зняты дакументальна мастацкі фільм, прысвечаны жыццю паэткі. Фільм пра Яўгенію Янішчыц не будзе чыста дакументальным. У сюжэт тэлестужкі ўведзены вобраз паэткі-сучасніцы, якая спрабуе ўсвядоміць жыццё і ўчынкі Жэні. Яе ролю выконвае таленавітая  паэтка Аксана Данільчык. Паказ адбудзецца 20 лістапада на тэлеканале "ЛАД" у 21-30. Афіцыйная прэм’ера фільма запланаваная на 26 лістапада. Яна адбудзецца ў Доме Літаратара.

 
Паэтычны тэатр “АРТ.С” ладзіць вечарыну памяці Яўгеніі Янішчыц  “Краю блаславёнага дачка”. Мяркуецца, што на імпэзе выступяць Людміла Абуховіч, Анатоль Бутэвіч, Юлія Есьман, Васіль Жуковіч, Ніна Загорская, Галіна Каржанеўская, Валянціна Коўтун, ды іншыя. Арганізатары заяўляюць, што ў якасці ганаровага госця запрошаны сын паэткі  – Андрэй Янішчыц. Вечарына запланавана на вечар 28 лістапада.

Літаральна праз пяць дзён пасьля свайго саракагоддзя Яўгенія Янішчыц выпала з вакна уласнай кватэры ў Менску на Старажоўскай.

За свае пражытыя сорак год паэтка паспела выдаць зборнікі вершаў «Снежныя грамніцы» (1970), «Дзень вечаровы» (1974), «Ясельда» (1978), «На беразе пляча» (1980), «Пара любові і жалю» (1983), «Каліна зімы» (1987), кнігі вершаў і паэм «У шуме жытняга святла» (1988). Яна з’яўлялася Лаўрэатам прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1978) за кнігу лірыкі «Дзень вечаровы» і лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1986) за кнігу лірыкі «Пара любові і жалю».

С. С.

На фота: Максім Танк, Яўгенія Янішчыц і Сяргей Законнікаў. Здымак зроблены ў 1987 годзе.

Фота Дзмітрыя Чарэднічэнкі (Україна)


         Зваротная сувязь         Гісторыя         Статут         Структура
© Распрацоўка сайта Ambershell