|
|
| Студзень 2009 | ||||||
| Пн | Ат | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
| 29 | 30 | 31 | 1 | 2 | 3 | 4 |
| 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
| 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
| 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
| 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | 1 |
|
|
Студзень 2009 |
|
Сустрэчы на стаўбцоўскай зямлі…
13 лістапада на
Стаўбцоўшчыну – радзіму класіка беларускай паэзіі Якуба Коласа – завіталі паэты
Эдуард Акулін і Леанід Дранько Майсюк. У межах
кампаніі “Будзьма” тут адбылося
дзве творчыя сустрэчы: у Стаўбцоўскай дзіцячай бібліятэцы і Шашкоўскай сярэдняй
школе. Варта адзначыць, што абедзве сустрэчы прайшлі пад знакам паэзіі Якуба
Коласа. Паэты шмат гаварылі аб нацыястваральнай місіі аўтара “Новай зямлі”, яго
ўплыў на фарміраванне нацыянальнай школы паэзіі.
У стаўбцоўскай
бібліятэцы Эдуард Акулін правёў літаратурную мінівіктарыну, якая паказала, што
землякі вялікага Коласа выдатна ведаюць ягоную творчасць, добра арыентуюцца ў
класічнай і сучаснай беларускай паэзіі. Пераможцы віктарыны былі ўзнагароджаны
памятнымі прызамі з лагатыпам кампаніі “Будзьма”.
Весела, з настроем, на адным паэтычным дыханні прайшла сутрэча ў Шашкоўскай сярэдняй школе, на якую сабралася каля 200 вучняў установы. Падчас сустрэчы асабліва праславіўся вучань першага класа Антон Мазуркевіч, які на ўсе пытанні паэтаў, кшталту: “Хто напісаў паэму “Сымон Музыка”? Хто адкрыў Амерыку? Хто з беларусаў першым пабываў у Космасе? – упэўнена адказваў: --Якуб Колас! За любоў да паэта-земляка і шчыры патрыятызм Антон быў узнагароджаны гучнымі апладысментамі і кашулькай з надпісам”Будзьма беларусамі”.
Пасля сустрэчы
Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк наведалі народную студыю “Раніца”, якая
працуе пры Шашкоўскім палацы культуры і
якой кіруе таленавітая інтузіястка-педагог Святлана Канстанцінаўна Клакоўская.
Агледзіўшы выставу дзіцячай творчасці, госці дамовіліся на далейшае творчае
супрацоўніцтва з “ранічанамі”.
Ул.інф.
На здымку: Падчас сустрэчы з шашкоўскімі школьнікамі.
У Вільнюсе 22 снежня адбылася прэзентацыя унікальнага чатырохмоўнага альманаху паэзіі “У каралеўскіх далонях” (“Karalių delnuose“). Змест гэтага мастацкага выдання склалі вершаваныя творы і пераклады, а таксама фотапрацы ўдзельнікаў творчага пленэру, які адбыўся напачатку чэрвеня ў літоўскіх Друскеніках. У гэтым годзе ў пленэры ўдзельнічалі чатыры краіны – Літва, Польшча, Украіна і Беларусь. Беларускі бок на паэтычным форуме прадстаўлялі Вольга Іпатава, Леанід Дранько-Майсюк, Эдуард Акулін, Сяржук Сыс, Аксана Данільчык, а таксама перакладчык і музыкант Алесь Мікус. Прэзентацыі, што прайшла 22 снежня ў будынку Саюзу літоўскіх пісьменнікаў, папярэднічала фотавыстава з Друскенінскага пленэру.
Прыемным перадкалядным падарункам для паэтаў Леаніда Дранько-Майсюка і Эдуарда Акуліна стаў выхад у свет чарговага нумара літаратурна-культурніцкага альманаха “Baltija”. Гэта — выданне літоўскіх літаратараў Клайпеды. А ягоным рэдактарам з’яўляецца малады літоўскі паэт і перакладчык Дайніус Сабецкіс. Менавіта ў перакладах Дайніуса Сабецкіса і загучалі па-літоўску вершы беларускіх паэтаў.
Літаратурныя навіны і падзеі
Паэзія Сяржука Сыса
Урывак новай аповесці Алеся Рыбака
Вершы Міколы Трафімчука і Адама Шостака
«Дыскурс»: абмеркаванне кнігі Валерыя Казакова «Цень гобліна»
а таксама іншыя кніжныя навінкі
Паэзію ў новым нумары “Дзеяслова” прадстаўляюць: Ніл Гілевіч. “Як Бог на небе…” Вершы розных гадоў; Віктар Ярац. “Зямля і неба”. Паэма і вершы; Сяржук Сыс. “Вецер з Балтыкі”. Вершы; Віктар Жыбуль. “Завугольле экзістэнцыі”. Вершы з кнігі «Стапэліі»;
Аксана Спрынчан. “Цяжарнасьць і лёгкасьць Быцьця...” Вершы.