БЕЛ » Навіны » Дзяржаўная камісія зоймецца музеем Быкава

Паэзія “ У каралеўскіх далонях”

У Вільнюсе 22 снежня адбылася прэзентацыя унікальнага чатырохмоўнага альманаху паэзіі “У каралеўскіх далонях” (“Karalių delnuose“). Змест гэтага мастацкага выдання склалі вершаваныя творы і пераклады, а таксама фотапрацы ўдзельнікаў творчага пленэру, які адбыўся напачатку чэрвеня ў літоўскіх Друскеніках. У гэтым годзе ў пленэры ўдзельнічалі чатыры краіны – Літва, Польшча, Украіна і Беларусь. Беларускі бок на паэтычным форуме прадстаўлялі Вольга Іпатава, Леанід Дранько-Майсюк, Эдуард Акулін, Сяржук Сыс, Аксана Данільчык, а таксама перакладчык і музыкант Алесь Мікус. Прэзентацыі, што прайшла 22 снежня ў будынку Саюзу літоўскіх пісьменнікаў, папярэднічала фотавыстава з Друскенінскага пленэру. Далей

Baltija — 2008

Прыемным перадкалядным падарункам для паэтаў Леаніда Дранько-Майсюка і Эдуарда Акуліна стаў выхад у свет чарговага нумара літаратурна-культурніцкага альманаха “Baltija”. Гэта — выданне літоўскіх літаратараў Клайпеды. А ягоным рэдактарам з’яўляецца малады літоўскі паэт і перакладчык Дайніус Сабецкіс. Менавіта ў перакладах Дайніуса Сабецкіса і загучалі па-літоўску вершы беларускіх паэтаў. Далей

Літаратурная Беларусь №25

Літаратурныя навіны і падзеі Паэзія Сяржука Сыса Урывак новай аповесці Алеся Рыбака Вершы Міколы Трафімчука і Адама Шостака «Дыскурс»: абмеркаванне кнігі Валерыя Казакова «Цень гобліна» а таксама іншыя кніжныя навінкі Усе нумары › › ›

Дзеяслоў №36

Паэзію ў новым нумары “Дзеяслова” прадстаўляюць: Ніл Гілевіч. “Як Бог на небе…” Вершы розных гадоў; Віктар Ярац. “Зямля і неба”. Паэма і вершы; Сяржук Сыс. “Вецер з Балтыкі”. Вершы; Віктар Жыбуль. “Завугольле экзістэнцыі”. Вершы з кнігі «Стапэліі»; Аксана Спрынчан. “Цяжарнасьць і лёгкасьць Быцьця...” Вершы. Усе нумары › › ›

Дзяржаўная камісія зоймецца музеем Быкава

Згодна з рашэннем мясцовых уладаў, у Гродна паўстала адмысловая камісіія, якая бліжэйшым часам зоймецца стварэннем музэя Васіля Быкава. Узначаліла камісію намеснік старшыні гарвыканкама Ірына Сенчанкова. Гродзенскі гарвыканкам бярэ пад кантроль справу стварэння паўнавартаснага музэя Васіля Быкава. Гэта стала вядома пасля размовы чынавенства з прадстаўніквамі  грамадскасці на чале з дзейным кіраўніком музэя Мікалаем Мельнікавым.

 
Асноўная праблема палягае на сённяшні дзень у  адсутнасьці памяшкання і па словах Мікалая Мельнікава ўлады абяцалі гэтае пытанне вырашыць:

- На сустрэчы было абмоўлена шэраг пытанняў, якія датычаць новага памяшкання для музэя.Ужо ёсьць некалькі прапановаў,якія пасля ўзгаднення з прыватызацыйнай камісіяй будуць разгледжаныя. Музэй будзе - у гэтым мяне запэўніла намеснік старшыні гарвыканкама Ірына Сенчанкова.

У новым гарадзенскім музэі Васіля Быкава  наўрацці знойдзецца мейсца нацыянальным сымбалам Беларусі - бел-чырвона-беламу сцягу і Пагоні: па ўмовах чынавенства, калі музей пераедзе ў новы будынак кіраўніком яго стане чалавек, прызначаны ўладамі, а не абраны грамадскасцю.

На сённяшні дзень музэй Васіля Быкава месціцца ў невялікім пакойчыку ў цэнтры Гродна. Рашэнне аб стварэнні музэя было прынята 7 ліпеня 2003 года на сходзе гарадскога грамадскага аб’яднання ветэранаў вайны, працы і ўзброеных сілаў па прапанове ўдзельнікаў ВялікайАйчыннай вайны.

 
Паводле
Радыё Рацыя


         Зваротная сувязь         Гісторыя         Статут         Структура
© Распрацоўка сайта Ambershell