|
|
| Студзень 2009 | ||||||
| Пн | Ат | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
| 29 | 30 | 31 | 1 | 2 | 3 | 4 |
| 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
| 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
| 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
| 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | 1 |
|
|
Студзень 2009 |
|
Памёр Генадзь Кісялёў
Сёння, 14 лістапада, на 78 годзе жыцця памёр адзін са старэйшых беларускіх пісьменнікаў Генадзь Кісялёў.
Ён нарадзіўся ў сакавіку1931 года ў Каломне Маскоўскай вобласці ў сям'і служачых. Затым сям’я перабралася ў Беларусь, дзе ў Віцебску Генадзь Кісялёў скончыў сярэднюю школу. Пасля заканчэння Маскоўскага гісторыка-архіўнага інстытута некаторы час працаваў у архівах Літвы. У 1956-1959 гг. вучыўся ў аспірантуры пры Маскоўскім гісторыка-архіўным інстытуце. Затым быў навуковым супрацоўнікам Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіва Літоўскай ССР. З 1971 г. - навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Кандыдат гістарычных навук. Сябра СП СССР з 1964 года.
Літаратурную дзейнасць пачаў у 1958 г. Выдаў зборнікі гісторыка-літаратурных нарысаў «Сейбіты вечнага», «З думай пра Беларусь», «Героі і музы», крытычна-літаратарныя даследаванні «Загадка беларускай «Энеіды», «Пошукі імя», «Спасцігаючы Дуніна-Марцінкевіча» літаратуразнаўчую дылогію «Разыскивается классик...» (1989), а таксама гісторыка-літаратуразнаўчыя нарысы.
Генадзь Кісялёў з’яўляўся адным са складальнікаў зборнікаў дакументаў «Рэвалюцыйны ўздым у Літве і Беларусі 1861-1862 гг.» (1964), «Паўстанне ў Літве і Беларусі 1863-1864».
За кнігі гісторыка-літаратурных даследаванняў «Адшукваецца класік...» і «Спасцігаючы Дуніна-Марцінкевіча» у 1990 годзе быў уганараваны Дзяржаўнай прэміяй БССР імя Якуба Коласа.
Пахаванне пісьменніка адбудзецца ў панядзелак, 17 лістапада.
Сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў смуткуюць з прычыны смерці пісьменніка Генадзя Кісялёва і выказваюць спачуванне сям’і і блізкім нябожчыка.
У Вільнюсе 22 снежня адбылася прэзентацыя унікальнага чатырохмоўнага альманаху паэзіі “У каралеўскіх далонях” (“Karalių delnuose“). Змест гэтага мастацкага выдання склалі вершаваныя творы і пераклады, а таксама фотапрацы ўдзельнікаў творчага пленэру, які адбыўся напачатку чэрвеня ў літоўскіх Друскеніках. У гэтым годзе ў пленэры ўдзельнічалі чатыры краіны – Літва, Польшча, Украіна і Беларусь. Беларускі бок на паэтычным форуме прадстаўлялі Вольга Іпатава, Леанід Дранько-Майсюк, Эдуард Акулін, Сяржук Сыс, Аксана Данільчык, а таксама перакладчык і музыкант Алесь Мікус. Прэзентацыі, што прайшла 22 снежня ў будынку Саюзу літоўскіх пісьменнікаў, папярэднічала фотавыстава з Друскенінскага пленэру.
Прыемным перадкалядным падарункам для паэтаў Леаніда Дранько-Майсюка і Эдуарда Акуліна стаў выхад у свет чарговага нумара літаратурна-культурніцкага альманаха “Baltija”. Гэта — выданне літоўскіх літаратараў Клайпеды. А ягоным рэдактарам з’яўляецца малады літоўскі паэт і перакладчык Дайніус Сабецкіс. Менавіта ў перакладах Дайніуса Сабецкіса і загучалі па-літоўску вершы беларускіх паэтаў.
Літаратурныя навіны і падзеі
Паэзія Сяржука Сыса
Урывак новай аповесці Алеся Рыбака
Вершы Міколы Трафімчука і Адама Шостака
«Дыскурс»: абмеркаванне кнігі Валерыя Казакова «Цень гобліна»
а таксама іншыя кніжныя навінкі
Паэзію ў новым нумары “Дзеяслова” прадстаўляюць: Ніл Гілевіч. “Як Бог на небе…” Вершы розных гадоў; Віктар Ярац. “Зямля і неба”. Паэма і вершы; Сяржук Сыс. “Вецер з Балтыкі”. Вершы; Віктар Жыбуль. “Завугольле экзістэнцыі”. Вершы з кнігі «Стапэліі»;
Аксана Спрынчан. “Цяжарнасьць і лёгкасьць Быцьця...” Вершы.