|
|
| Студзень 2009 | ||||||
| Пн | Ат | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
| 29 | 30 | 31 | 1 | 2 | 3 | 4 |
| 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
| 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
| 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
| 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | 1 |
|
|
Студзень 2009 |
|
Беларуска-літоўскае літсумоўе
12 лістапада стаў днём беларуска-літоўскага літаратурнага сяброўства, своеасаблівай творчай справаздачай шматгадовага супрацоўніцтва паміж Саюзам беларускіх пісьменнікаў і Саюзам літоўскіх пісьменнікаў. Менск наведала дэлегацыя літаратараў, перакладчыкаў, навукоўцаў і выдаўцоў з Літвы. Адбылася прэзентацыя шэрагу літаратурных праектаў і выданняў.
Распачаўся дзень сустрэчай у Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы імя М.Астроўскага, у якой бралі ўдзел паэты Леанід Дранько-Майсюк, Эдуард Акулін і літоўская пісьменніца, намеснік старшыні Саюза літоўскіх пісьменнікаў Бірута Янушкайтэ. Гучалі вершы і песні. Менскім школьнікам была прэзентавана кніга Біруты Янушкайтэ “Вусатая гісторыя Левака”, перакладзеная на беларускую мову Алегам Аблажэем (кніга выйшла пры дапамозе Міністэрства замежных спраў Літвы з нагоды 15-годдзя ўсталявання дыпламатычных адносінаў паміж Літоўскай Рэспублікай і Рэспублікай Беларусь).
Вечарам беларускіх і літоўскіх літаратараў, чытачоў і журналістаў на своеасаблівы паэтычны фестываль запрасіла Амбасада Літоўскай Рэспублікі, дзе адбылася прэзентацыя трох новых выданняў: анталогіі-білінгвы беларускай паэзіі ў перакладах па-літоўску “Святло ў вокнах”, кнігі вершаў Алеся Разанава “Паляванне ў райскай даліне” і літоўска-беларуска-польскага паэтычна-мастацкага альманаху “Словы і фарбы”.
Адкрыў вечарыну Надзвычайны і паўнамоцны пасол Літоўскай Рэспублікі спадар Эдмінас Багдонас (упершыню публічна прамаўляў па-беларуску). Пра гісторыю беларуска-літоўскіх літаратурных узаемасувязяў распавёў прафесар Адам Мальдзіс. У аўтарскіх выкананнях прагучалі вершы Алеся Разанава, Сяргея Законнікава, Раісы Баравіковай, Віктара Шніпа, Эдуарда Акуліна, Барыса Пятровіча, Андрэя Хадановіча і іншых. Пра сваё бачанне сучаснай беларускай паэзіі гаварыў на сустрэчы доктар гуманітарных навук з Вільні Гендрык Пяткевіч (ён быў укладальнікам анталогіі і аўтарам прадмовы да яе). “Святло ў вокнах” па канцэпцыі ўкладальніка аб’яднала вершы “паэтаў сярэдняга пакалення” (Раісы Баравіковай, Яўгеніі Янішчыц, Ніны Мацяш, Уладзіміра Някляева, Алеся Разанава, Сяргея Законнікава), “паэтаў малодшага пакалення” (Валянціны Аксак, Эдуарда Акуліна, Уладзіміра Арлова, Ірыны Багдановіч, Галіны Булыкі, Леаніда Галубовіча, Адама Глобуса, Леаніда Дранько-Майсюка, Андрэя Хадановіча, Алеся Каско, Алеся Пашкевіча, Алеся Пісьмянкова, Сяргея Прылуцкага, Міхася Скоблы, Анатоля Сыса, Віктара Шніпа) і “беларускіх паэтаў з Літвы” (Алега Мінкіна і Таццяны Сапач). Прагучалі на вечарыне і вершы Владаса Бражюнаса, які перастварыў па-літоўску большасць тэкстаў названай анталогіі. Завяршылі амаль трохгадзінную сустрэчу сваімі прамовамі старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Алесь Пашкевіч і гаспадар залы Амбасадар Эдмінас Багдонас.
Ул. інф.
У Вільнюсе 22 снежня адбылася прэзентацыя унікальнага чатырохмоўнага альманаху паэзіі “У каралеўскіх далонях” (“Karalių delnuose“). Змест гэтага мастацкага выдання склалі вершаваныя творы і пераклады, а таксама фотапрацы ўдзельнікаў творчага пленэру, які адбыўся напачатку чэрвеня ў літоўскіх Друскеніках. У гэтым годзе ў пленэры ўдзельнічалі чатыры краіны – Літва, Польшча, Украіна і Беларусь. Беларускі бок на паэтычным форуме прадстаўлялі Вольга Іпатава, Леанід Дранько-Майсюк, Эдуард Акулін, Сяржук Сыс, Аксана Данільчык, а таксама перакладчык і музыкант Алесь Мікус. Прэзентацыі, што прайшла 22 снежня ў будынку Саюзу літоўскіх пісьменнікаў, папярэднічала фотавыстава з Друскенінскага пленэру.
Прыемным перадкалядным падарункам для паэтаў Леаніда Дранько-Майсюка і Эдуарда Акуліна стаў выхад у свет чарговага нумара літаратурна-культурніцкага альманаха “Baltija”. Гэта — выданне літоўскіх літаратараў Клайпеды. А ягоным рэдактарам з’яўляецца малады літоўскі паэт і перакладчык Дайніус Сабецкіс. Менавіта ў перакладах Дайніуса Сабецкіса і загучалі па-літоўску вершы беларускіх паэтаў.
Літаратурныя навіны і падзеі
Паэзія Сяржука Сыса
Урывак новай аповесці Алеся Рыбака
Вершы Міколы Трафімчука і Адама Шостака
«Дыскурс»: абмеркаванне кнігі Валерыя Казакова «Цень гобліна»
а таксама іншыя кніжныя навінкі
Паэзію ў новым нумары “Дзеяслова” прадстаўляюць: Ніл Гілевіч. “Як Бог на небе…” Вершы розных гадоў; Віктар Ярац. “Зямля і неба”. Паэма і вершы; Сяржук Сыс. “Вецер з Балтыкі”. Вершы; Віктар Жыбуль. “Завугольле экзістэнцыі”. Вершы з кнігі «Стапэліі»;
Аксана Спрынчан. “Цяжарнасьць і лёгкасьць Быцьця...” Вершы.