|
|
| Студзень 2009 | ||||||
| Пн | Ат | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
| 29 | 30 | 31 | 1 | 2 | 3 | 4 |
| 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
| 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
| 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
| 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | 1 |
|
|
Студзень 2009 |
|
“Рэканструкцыя паэта”: Збігнеў Герберт па-беларуску
22 лістапада ў
суботу ў тэатры- студыі Міровіча Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў адбудзецца
вечарына польскай і беларускай паэзіі “РЭКАНСТРУКЦЫЯ ПАЭТА”.
У межах імпрэзы:
- творы клясыка ХХ стагодзьдзя Зьбігнева Гэрбэрта па-польску і па-беларуску;
- вершы Ўладзімера Арлова, Веры Бурлак, Алеся Разанава, Андрэя Хадановіча ў арыгінале і ў польскіх перакладах;
- прэзэнтацыя спэцыяльнага нумара часопіса “ARCHE”, прысьвечанага Зьбігневу Гэрбэрту;
- прэзэнтацыя дзьвюх кніг З.Гэрбэрта “Рэканструкцыя паэта” і “Спроба апісаньня”;
- прэзэнтацыя дзьвюхмоўнай анталёгіі беларускай паэзіі “Nie chyliłem czoła przed
mocą”.
Удзел бяруць:
- укладальнікі анталёгіі Лявон Баршчэўскі і Адам Паморскі;
- беларускія паэты-ўдзельнікі анталёгіі;
- перакладчыкі З.Гэрбэрта (Марына Казлоўская, Марыя Мартысевіч, Серж Мінскевіч);
- музычны гурт “Рацыянальная дыета”;
- студэнты Дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
Вядзе імпрэзу
Андрэй Хадановіч. Пачатак а 18.00.
Нагадаем, што 28 ліпеня споўнілася 10 год з дня сьмерці выбітнога польскага паэта, публіцыста і эсэіста, драматурга Збігнева Герберта. Нягледзячы на, здавалася б, агульнаеўрапейскае прызнаньне, ягонае жыцьцё і творчасць малавядомыя як у Польшы, так і ў нас, у Беларусі. Між тым, лаўрэат шматлікіх міжнародных літаратурных прэмій Збігнеў Герберт неаднаразова вылучаўся на Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры, а 2008 год Сойм Польшы прапанаваў назваць годам Герберта.
Даведка: Збігнеў Герберт нарадзіўся ў 1924 годзе ў Львове. Пад час 2 сусветнай вайны быў у падпольлі, а пасьля яе сканчэньня перабраўся ў Польшу.З 1958 года часта выяжджаў за мяжу, жыў нярэдка ў Парыжы і Берліне. Шмат падарожнічаў і па іншых краінах. Напачатку 70 гадоў выкладаў літаратуру ў Каліфарнійскім дзяржаўным каледжы. Першы зборнік паэзіі “Струна святла” выйшаў у1956 годзе. Аўтар 9 паэтычных кніг. Ягоныя творы перакладзены на 35 моваў свету. Памёр 28 ліпеня 1998 года ў Варшаве.
На беларускую мову вершы Герберта перакладалі Андрэй Хадановіч, Марына Казлоўская, Марыя Мартысевіч, Серж Мінскевіч ды іншыя.
У Вільнюсе 22 снежня адбылася прэзентацыя унікальнага чатырохмоўнага альманаху паэзіі “У каралеўскіх далонях” (“Karalių delnuose“). Змест гэтага мастацкага выдання склалі вершаваныя творы і пераклады, а таксама фотапрацы ўдзельнікаў творчага пленэру, які адбыўся напачатку чэрвеня ў літоўскіх Друскеніках. У гэтым годзе ў пленэры ўдзельнічалі чатыры краіны – Літва, Польшча, Украіна і Беларусь. Беларускі бок на паэтычным форуме прадстаўлялі Вольга Іпатава, Леанід Дранько-Майсюк, Эдуард Акулін, Сяржук Сыс, Аксана Данільчык, а таксама перакладчык і музыкант Алесь Мікус. Прэзентацыі, што прайшла 22 снежня ў будынку Саюзу літоўскіх пісьменнікаў, папярэднічала фотавыстава з Друскенінскага пленэру.
Прыемным перадкалядным падарункам для паэтаў Леаніда Дранько-Майсюка і Эдуарда Акуліна стаў выхад у свет чарговага нумара літаратурна-культурніцкага альманаха “Baltija”. Гэта — выданне літоўскіх літаратараў Клайпеды. А ягоным рэдактарам з’яўляецца малады літоўскі паэт і перакладчык Дайніус Сабецкіс. Менавіта ў перакладах Дайніуса Сабецкіса і загучалі па-літоўску вершы беларускіх паэтаў.
Літаратурныя навіны і падзеі
Паэзія Сяржука Сыса
Урывак новай аповесці Алеся Рыбака
Вершы Міколы Трафімчука і Адама Шостака
«Дыскурс»: абмеркаванне кнігі Валерыя Казакова «Цень гобліна»
а таксама іншыя кніжныя навінкі
Паэзію ў новым нумары “Дзеяслова” прадстаўляюць: Ніл Гілевіч. “Як Бог на небе…” Вершы розных гадоў; Віктар Ярац. “Зямля і неба”. Паэма і вершы; Сяржук Сыс. “Вецер з Балтыкі”. Вершы; Віктар Жыбуль. “Завугольле экзістэнцыі”. Вершы з кнігі «Стапэліі»;
Аксана Спрынчан. “Цяжарнасьць і лёгкасьць Быцьця...” Вершы.