БЕЛ » Навіны » Праблемы сучаснай літаратуры ў калектыўнай манаграфіі

Паэзія “ У каралеўскіх далонях”

У Вільнюсе 22 снежня адбылася прэзентацыя унікальнага чатырохмоўнага альманаху паэзіі “У каралеўскіх далонях” (“Karalių delnuose“). Змест гэтага мастацкага выдання склалі вершаваныя творы і пераклады, а таксама фотапрацы ўдзельнікаў творчага пленэру, які адбыўся напачатку чэрвеня ў літоўскіх Друскеніках. У гэтым годзе ў пленэры ўдзельнічалі чатыры краіны – Літва, Польшча, Украіна і Беларусь. Беларускі бок на паэтычным форуме прадстаўлялі Вольга Іпатава, Леанід Дранько-Майсюк, Эдуард Акулін, Сяржук Сыс, Аксана Данільчык, а таксама перакладчык і музыкант Алесь Мікус. Прэзентацыі, што прайшла 22 снежня ў будынку Саюзу літоўскіх пісьменнікаў, папярэднічала фотавыстава з Друскенінскага пленэру. Далей

Baltija — 2008

Прыемным перадкалядным падарункам для паэтаў Леаніда Дранько-Майсюка і Эдуарда Акуліна стаў выхад у свет чарговага нумара літаратурна-культурніцкага альманаха “Baltija”. Гэта — выданне літоўскіх літаратараў Клайпеды. А ягоным рэдактарам з’яўляецца малады літоўскі паэт і перакладчык Дайніус Сабецкіс. Менавіта ў перакладах Дайніуса Сабецкіса і загучалі па-літоўску вершы беларускіх паэтаў. Далей

Літаратурная Беларусь №25

Літаратурныя навіны і падзеі Паэзія Сяржука Сыса Урывак новай аповесці Алеся Рыбака Вершы Міколы Трафімчука і Адама Шостака «Дыскурс»: абмеркаванне кнігі Валерыя Казакова «Цень гобліна» а таксама іншыя кніжныя навінкі Усе нумары › › ›

Дзеяслоў №36

Паэзію ў новым нумары “Дзеяслова” прадстаўляюць: Ніл Гілевіч. “Як Бог на небе…” Вершы розных гадоў; Віктар Ярац. “Зямля і неба”. Паэма і вершы; Сяржук Сыс. “Вецер з Балтыкі”. Вершы; Віктар Жыбуль. “Завугольле экзістэнцыі”. Вершы з кнігі «Стапэліі»; Аксана Спрынчан. “Цяжарнасьць і лёгкасьць Быцьця...” Вершы. Усе нумары › › ›

Праблемы сучаснай літаратуры ў калектыўнай манаграфіі

Манаграфія “Сучасная літаратура: каардынаты ідэйна-мастацкага пошуку” будзе прадстаўленая аматарам мастацкага слова і літаратуразнаўцам ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры ў аўторак, 11 лістапада.

Калектыўная манаграфія, аўтарамі якой з’яўляюцца  супрацоўнікі Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі, падрыхтавана да друку выдавецтвам “Беларуская навука”. Пошукі актуальных праблем беларускай літаратуры,
вершаскладання прадстаўлены ў разнастайным жанравым дыяпазоне — ад традыцыйнага санета да эпатажнага лімэрыка. У полі зроку даследчыкаў — сучасная проза і паэзія, жанравая і ідэйна-мастацкая спецыфіка нацыянальнага мастацтва слова.

Плануецца, што ў прэзентацыі возьмуць удзел аўтары даследвання: Серафім Андраюк, Інеса Баўтрэль, Любоў Гарэлік,  Дзмітрый Клябанаў, Алесь Лапата-Загорскі, Наталля Пыско, Вераніка Стральцова а таксама “героі артыкулаў” – пісьменнікі Пятро Васючэнка, Вiктар Жыбуль, Вера Бурлак, Вольга Гапеева, Уладзiмiр Гніламёдаў, Адам Глобус, Серж Мінскевіч, Валярына Кустава ды iншыя лiтаратары.


         Зваротная сувязь         Гісторыя         Статут         Структура
© Распрацоўка сайта Ambershell