|
|
| Студзень 2009 | ||||||
| Пн | Ат | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
| 29 | 30 | 31 | 1 | 2 | 3 | 4 |
| 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
| 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
| 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
| 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | 1 |
|
|
Студзень 2009 |
|
Фінансавыя хмары над Саюзам пісьменнікаў Расіі
Па паведамленнях агенцтваў РІА “Новости” і “Рамблер-недвижимость”, якія былі распаўсюджаныя 31 кастрычніка, Федэральнае агенцтва па кіраванні федэральнай маёмасцю (“Расмаёмасць”) абвінаваціла Саюз пісьменнікаў Расіі (старшыня Валерый Ганічаў) у незаконнай здачы ў арэнду плошчаў свайго дома – федэральнага помніка гісторыі і культуры XVIII стагоддзя (гл. фота), так званага Шэфскага дома на Камсамольскім праспекце, 13 у Маскве. Першапачаткова ён належыў абруселаму ангельцу Джону Томасу (Тамесу), а потым, на мяжы XVIII-XIX стагоддзяў, быў набыты вайсковым ведамствам у нашчадкаў Томаса і перароблены пад кватэры вышэйшых афіцэраў ды на выпадак прыезду з Пецярбургу шэфа Пярноўскага грэнадзёрскага палка. Таму дом і быў названы Шэфскім.
З савецкіх часоў шэфамі ў аграмадным доме былі расійскія пісьменнікі. І вось цяпер “Расмаёмасць” паставіла тое пад сумніў. У ейным прэс-рэлізе паведамляецца: “Пагадзіўшыся з умовамі ахоўна-арэнднай дамовы аб забароне на субарэнду, Саюз пісьменнікаў Расіі ў перыяд з 2007 года па цяперашні час заключыў двухбаковыя дамовы субарэнды з васьмю іншымі арганізацыямі. З 2,71 тысячы квадратных метраў будынка ў незаконнае карыстанне здадзена 53% плошчаў, або 1,43 тысячы квадратных метраў. Усе прыбыткі ад незаконнага выкарыстання дзяржмаёмасці (рынкавы кошт аднаго квадратнага метра плошчы офіса “класа В” у раёне метро “Фрунзенская” даходзіць да 800 даляраў) прысвойваюцца арандатарам. Па папярэдніх разліках, агульны гадавы прыбытак ад падобнай камерцыйнай дзейнасці можа дасягаць больш 1 мільёна даляраў”.
30 кастрычніка “Расмаёмасць” падало пазоў у Арбітражны суд Масквы з патрабаваннем выселіць з прыналежнага дзяржаве асабняка на Камсамольскім праспекце, 13, які знаходзіцца ў валоданні Саюза пісьменнікаў Расіі, восем кампаній-арандатараў. Падставай для пазову сталі вынікі праверкі аб’екта. “Было ўстаноўлена, што вялікая частка плошчаў здаецца ў субарэнду па дамовах, частка з якіх пратэрмінаваная, або дамова наогул не афармлялася”, -- распавёў начальнік упраўлення інфармацыйнай палітыкі “Расмаёмасці” Мікалай Мікалаеў. У ведамстве падлічылі, што штомесячны прыбытак ад арэнды асабняка складае звыш 150 тыс. даляраў ЗША, у той час як па дамовах субарэнды сабраная сума паказаная ў памеры каля 10 тыс. даляраў.
У Саюзе пісьменнікаў прэтэнзіі “Расмаёмасці” абвяргаюць. “Гэтыя абвінавачванні з’яўляюцца пачаткам разгрому найбуйнейшай расійскай пісьменніцкай арганізацыі і правакацыяй”, -- сказаў РІА “Новости” генеральны дырэктар Саюза пісьменнікаў Расіі Уладзімір Сярэдзін. У адказ на абвінавачванні ў прысвойванні кіраўніцтвам Саюза пісьменнікаў грошай, атрыманых ад субарэнды, ён заўважыў, што супрацоўнікі Саюза атрымліваюць зарплаты па тры-пяць тысячаў рублёў, а субарэнда – гэта адзіны для пісьменніцкай арганізацыі краіны спосаб выжыць, бо з 1991 года Саюз не атрымлівае “ні капейкі ад дзяржавы”. Пры гэтым, па ягоных словах, практычна ўсе грошы ідуць на ўтрыманне будынка.
Нагадаем, што з падобнай забароны на субарэнду пачыналіся беды і Саюза беларускіх пісьменнікаў (праўда, мінскі Дом літаратара не меў статусу помніка гісторыі і культуры, а Саюзу забаранілі мець у сваёй назве нават слова Беларусь). Урэшце у беларускага СП Дом літаратара быў адабраны. Пра тое, што хмары над Саюзам пісьменнікаў Расіі і яго прытулкам таксама сабраліся змрочныя, сведчыць і недружалюбная рэпліка “Литературной газеты”: “Нельга сказаць, што ў тым няма віны цяперашняга кіраўніцтва Саюза пісьменнікаў Расіі і асабіста В.М. Ганічава. Мы ўвесь час чулі ад яго аб “саборнасці” прыняцця рашэнняў у Саюзе пісьменнікаў, аднак паведамленне інфармагенцтваў прагучала громам сярод яснага неба. Няўжо сапраўды кіраўніцтва СП атрымлівала ад субарэнды да 1 мільёна даляраў у год? І калі так, то на што гэтыя грошы выдаткаваныя? На адраджэнне Саюза, на кансалідацыю творчых сілаў? Па-праўдзе кажучы, не відаць ні таго, ні іншага. Можа быць, грошы сыйшлі на зарплаты супрацоўнікам у 3-5 тыс. рублёў? На праславутыя тэлеграмы? Або на юбілейныя імпрэзы, бяседы і букеты?”.
Тым не менш, як сведчыць практыка, ад фінансавай бяды пісьменніцкай арганізацыі Расіі будзе адбіцца прасцей, чым – ад беларуска-ідэалагічнай...
Н.К.
У Вільнюсе 22 снежня адбылася прэзентацыя унікальнага чатырохмоўнага альманаху паэзіі “У каралеўскіх далонях” (“Karalių delnuose“). Змест гэтага мастацкага выдання склалі вершаваныя творы і пераклады, а таксама фотапрацы ўдзельнікаў творчага пленэру, які адбыўся напачатку чэрвеня ў літоўскіх Друскеніках. У гэтым годзе ў пленэры ўдзельнічалі чатыры краіны – Літва, Польшча, Украіна і Беларусь. Беларускі бок на паэтычным форуме прадстаўлялі Вольга Іпатава, Леанід Дранько-Майсюк, Эдуард Акулін, Сяржук Сыс, Аксана Данільчык, а таксама перакладчык і музыкант Алесь Мікус. Прэзентацыі, што прайшла 22 снежня ў будынку Саюзу літоўскіх пісьменнікаў, папярэднічала фотавыстава з Друскенінскага пленэру.
Прыемным перадкалядным падарункам для паэтаў Леаніда Дранько-Майсюка і Эдуарда Акуліна стаў выхад у свет чарговага нумара літаратурна-культурніцкага альманаха “Baltija”. Гэта — выданне літоўскіх літаратараў Клайпеды. А ягоным рэдактарам з’яўляецца малады літоўскі паэт і перакладчык Дайніус Сабецкіс. Менавіта ў перакладах Дайніуса Сабецкіса і загучалі па-літоўску вершы беларускіх паэтаў.
Літаратурныя навіны і падзеі
Паэзія Сяржука Сыса
Урывак новай аповесці Алеся Рыбака
Вершы Міколы Трафімчука і Адама Шостака
«Дыскурс»: абмеркаванне кнігі Валерыя Казакова «Цень гобліна»
а таксама іншыя кніжныя навінкі
Паэзію ў новым нумары “Дзеяслова” прадстаўляюць: Ніл Гілевіч. “Як Бог на небе…” Вершы розных гадоў; Віктар Ярац. “Зямля і неба”. Паэма і вершы; Сяржук Сыс. “Вецер з Балтыкі”. Вершы; Віктар Жыбуль. “Завугольле экзістэнцыі”. Вершы з кнігі «Стапэліі»;
Аксана Спрынчан. “Цяжарнасьць і лёгкасьць Быцьця...” Вершы.