Паэзія “ У каралеўскіх далонях”
У Вільнюсе 22 снежня адбылася прэзентацыя унікальнага чатырохмоўнага альманаху паэзіі “У каралеўскіх далонях” (“Karalių delnuose“). Змест гэтага мастацкага выдання склалі вершаваныя творы і пераклады, а таксама фотапрацы ўдзельнікаў творчага пленэру, які адбыўся напачатку чэрвеня ў літоўскіх Друскеніках. У гэтым годзе ў пленэры ўдзельнічалі чатыры краіны – Літва, Польшча, Украіна і Беларусь. Беларускі бок на паэтычным форуме прадстаўлялі Вольга Іпатава, Леанід Дранько-Майсюк, Эдуард Акулін, Сяржук Сыс, Аксана Данільчык, а таксама перакладчык і музыкант Алесь Мікус. Прэзентацыі, што прайшла 22 снежня ў будынку Саюзу літоўскіх пісьменнікаў, папярэднічала фотавыстава з Друскенінскага пленэру.
Далей
Baltija — 2008
Прыемным перадкалядным падарункам для паэтаў Леаніда Дранько-Майсюка і Эдуарда Акуліна стаў выхад у свет чарговага нумара літаратурна-культурніцкага альманаха “Baltija”. Гэта — выданне літоўскіх літаратараў Клайпеды. А ягоным рэдактарам з’яўляецца малады літоўскі паэт і перакладчык Дайніус Сабецкіс. Менавіта ў перакладах Дайніуса Сабецкіса і загучалі па-літоўску вершы беларускіх паэтаў.
Далей
Літаратурная Беларусь №25
Літаратурныя навіны і падзеі
Паэзія Сяржука Сыса
Урывак новай аповесці Алеся Рыбака
Вершы Міколы Трафімчука і Адама Шостака
«Дыскурс»: абмеркаванне кнігі Валерыя Казакова «Цень гобліна»
а таксама іншыя кніжныя навінкі
Усе нумары › › ›
Дзеяслоў №36
Паэзію ў новым нумары “Дзеяслова” прадстаўляюць: Ніл Гілевіч. “Як Бог на небе…” Вершы розных гадоў; Віктар Ярац. “Зямля і неба”. Паэма і вершы; Сяржук Сыс. “Вецер з Балтыкі”. Вершы; Віктар Жыбуль. “Завугольле экзістэнцыі”. Вершы з кнігі «Стапэліі»;
Аксана Спрынчан. “Цяжарнасьць і лёгкасьць Быцьця...” Вершы.
Усе нумары › › ›
Белавежскія “ТЭРМАПІЛЫ”
Выйшаў у свет чарговы нумар літаратурна-мастацкага і
беларусазнаўчага альманаху “Тэрмапілы” (2008, №12. – Беларускае літаратурнае
аб’яднаньне “Белавежа”, Беласток. – 352 стар.).
З нагоды 50-гадовага юбілею выдаўца – літаратурнага аб’яднання
“Белавежа” – “Тэрмапілы” выйшлі ў найбольшым за ўсю сваю гісторыю аб’ёме, што
дазволіла апублікаваць “Белавежскую” анталогію “Прывіды роднага”. Сярод
арыгінальных публікацыяў – невядомая пакуль Беларусі Юстына Каролька (вершы) ды
блізкія да дзённікавых запісаў тэксты Радзіма Гарэцкага “Жыццёвы меланж
навукоўца”. Арфейна ўспрымаюцца “Маленькія паэмы ў прозе” Шарля Бадлера,
перакладзеныя па-беларуску Кастусём Карпекіным. У “Спадчыне” – забытыя старонкі
(і тэксты) Змітрака Бядулі. З аб’ёмнага і прадстаўнічага “Літаратуразнаўства”
вылучаюцца тэксты Уладзіміра Конана, Людмілы Сіньковай, Міколы Мішчанчука, Алы
Петрушкевіч, Анатоля Раманчука, Сяргея Чыгрына, Андрэя Савінкава, Міколы
Мікуліча ды Зоі Мельнікавай.
12 гадоў рэдагуе “Тэрмапілы” беларускі пісьменнік і
літаратуразнаўца з Польшчы Ян Чыквін.
Ул. інф.