БЕЛ » Навіны » Аляксандру Дракахрусту – 85!

Паэзія “ У каралеўскіх далонях”

У Вільнюсе 22 снежня адбылася прэзентацыя унікальнага чатырохмоўнага альманаху паэзіі “У каралеўскіх далонях” (“Karalių delnuose“). Змест гэтага мастацкага выдання склалі вершаваныя творы і пераклады, а таксама фотапрацы ўдзельнікаў творчага пленэру, які адбыўся напачатку чэрвеня ў літоўскіх Друскеніках. У гэтым годзе ў пленэры ўдзельнічалі чатыры краіны – Літва, Польшча, Украіна і Беларусь. Беларускі бок на паэтычным форуме прадстаўлялі Вольга Іпатава, Леанід Дранько-Майсюк, Эдуард Акулін, Сяржук Сыс, Аксана Данільчык, а таксама перакладчык і музыкант Алесь Мікус. Прэзентацыі, што прайшла 22 снежня ў будынку Саюзу літоўскіх пісьменнікаў, папярэднічала фотавыстава з Друскенінскага пленэру. Далей

Baltija — 2008

Прыемным перадкалядным падарункам для паэтаў Леаніда Дранько-Майсюка і Эдуарда Акуліна стаў выхад у свет чарговага нумара літаратурна-культурніцкага альманаха “Baltija”. Гэта — выданне літоўскіх літаратараў Клайпеды. А ягоным рэдактарам з’яўляецца малады літоўскі паэт і перакладчык Дайніус Сабецкіс. Менавіта ў перакладах Дайніуса Сабецкіса і загучалі па-літоўску вершы беларускіх паэтаў. Далей

Літаратурная Беларусь №25

Літаратурныя навіны і падзеі Паэзія Сяржука Сыса Урывак новай аповесці Алеся Рыбака Вершы Міколы Трафімчука і Адама Шостака «Дыскурс»: абмеркаванне кнігі Валерыя Казакова «Цень гобліна» а таксама іншыя кніжныя навінкі Усе нумары › › ›

Дзеяслоў №36

Паэзію ў новым нумары “Дзеяслова” прадстаўляюць: Ніл Гілевіч. “Як Бог на небе…” Вершы розных гадоў; Віктар Ярац. “Зямля і неба”. Паэма і вершы; Сяржук Сыс. “Вецер з Балтыкі”. Вершы; Віктар Жыбуль. “Завугольле экзістэнцыі”. Вершы з кнігі «Стапэліі»; Аксана Спрынчан. “Цяжарнасьць і лёгкасьць Быцьця...” Вершы. Усе нумары › › ›

Аляксандру Дракахрусту – 85!

Аднаму з “апошніх магікан”, як часам жартуюць літаратары старэйшага пакалення,  пісьменніку – франтавіку Аляксандру Дракахрусту заўтра, 7 лістапада, спаўняецца 85 год.

 
Удзельнік штурму Берліна, ён шмат год пасля вайны прысвяціў ваеннай журналістыцы.
Аднак паміж рэдакцыйнымі заданнямі ў Дракахруста хапала творчага запалу, каб ставараць паэтычныя творы. Паўтары дзесяткі зборнікаў паэзіі ўбачылі свет на рускай мове. Апроч уласнай творчасці Аляксандр Абрамавіч займаўся перакладамі на расейскую мову вершаў і паэм вядомых беларускіх літаратараў, сярод якіх -  М.Аўрамчык, А.Астрэйка, Р.Барадулін, А.Вялюгін, С.Гаўрусёў, С.Грахоўскі, А.Грачаннікаў, Е.Лось ды іншыя.

Сябры і літаратары віншуюць Аляксандра Дракахруста з юбілеем і зычаць годна трымаць сцяг пісьменніка-франтавіка, а таксама здароўя ды моцы духу!

 

 

Даведка “Litbel”: Дракахруст Аляксандар нарадзіўся 07.11.1923 г. у горадзе Маскве (Расея) у сям'і ваеннаслужачага. У ліпені 1941 г. прызваны ў армію. Быў салдатам інжынернага батальёна, камандзірам узвода. Удзельнічаў у баях на Паўднёва-Заходнім, Паўднёвым, 2-м Украінскім, 1-м Беларускім франтах, у штурме Берліна. Скончыў Маскоўскую ваенна-інжынерную навучальню (1945) і завочна факультэт мовы і літаратуры Хабараўскага педагагічнага інстытута (1962). З 1946 г. - ваенны журналіст. У 1964-1971 гг. - карэспандэнт газеты Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акругі «Во славу Родины». Сябра СП СССР з 1961 г.

Узнагароджаны двума ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі і медалямі.

Піша на расейскай мове. Першы зборнік вершаў «Миру быть на земле!» выдаў у 1951 г. ва Ўладзівастоку. Затым выйшлі кніжкі паэзіі «Цвет счастья» (Уладзівасток, 1953), «Зарницы над сопками» (Хабараўск, 1959), «Сменяет время караулы» (дадатак да часопіса «Советский воин», 1961), «Тревожный ветер». (1964), «Бухта смятенья» (1967), «И нет конца тревогам» (1969), «Мост» (1972), «Мои вы годы - эшелоны» (выбранае, 1975), «Раздорожье» (1979), «Притяжение» (Хабараўск, 1981), «Лицо твое» (1982), «Сквозное ранение» (1983), «Дальняя связь» (выбранае, 1983), «Круговорот» (1986), «Исповедь» (1990).

С.С.

На фота: сябры-ветэраны Валянцін Тарас і Аляксандр Дракахруст.

Фота Алены Данільчык. 


         Зваротная сувязь         Гісторыя         Статут         Структура
© Распрацоўка сайта Ambershell