Паэзія “ У каралеўскіх далонях”
У Вільнюсе 22 снежня адбылася прэзентацыя унікальнага чатырохмоўнага альманаху паэзіі “У каралеўскіх далонях” (“Karalių delnuose“). Змест гэтага мастацкага выдання склалі вершаваныя творы і пераклады, а таксама фотапрацы ўдзельнікаў творчага пленэру, які адбыўся напачатку чэрвеня ў літоўскіх Друскеніках. У гэтым годзе ў пленэры ўдзельнічалі чатыры краіны – Літва, Польшча, Украіна і Беларусь. Беларускі бок на паэтычным форуме прадстаўлялі Вольга Іпатава, Леанід Дранько-Майсюк, Эдуард Акулін, Сяржук Сыс, Аксана Данільчык, а таксама перакладчык і музыкант Алесь Мікус. Прэзентацыі, што прайшла 22 снежня ў будынку Саюзу літоўскіх пісьменнікаў, папярэднічала фотавыстава з Друскенінскага пленэру.
Далей
Baltija — 2008
Прыемным перадкалядным падарункам для паэтаў Леаніда Дранько-Майсюка і Эдуарда Акуліна стаў выхад у свет чарговага нумара літаратурна-культурніцкага альманаха “Baltija”. Гэта — выданне літоўскіх літаратараў Клайпеды. А ягоным рэдактарам з’яўляецца малады літоўскі паэт і перакладчык Дайніус Сабецкіс. Менавіта ў перакладах Дайніуса Сабецкіса і загучалі па-літоўску вершы беларускіх паэтаў.
Далей
Літаратурная Беларусь №25
Літаратурныя навіны і падзеі
Паэзія Сяржука Сыса
Урывак новай аповесці Алеся Рыбака
Вершы Міколы Трафімчука і Адама Шостака
«Дыскурс»: абмеркаванне кнігі Валерыя Казакова «Цень гобліна»
а таксама іншыя кніжныя навінкі
Усе нумары › › ›
Дзеяслоў №36
Паэзію ў новым нумары “Дзеяслова” прадстаўляюць: Ніл Гілевіч. “Як Бог на небе…” Вершы розных гадоў; Віктар Ярац. “Зямля і неба”. Паэма і вершы; Сяржук Сыс. “Вецер з Балтыкі”. Вершы; Віктар Жыбуль. “Завугольле экзістэнцыі”. Вершы з кнігі «Стапэліі»;
Аксана Спрынчан. “Цяжарнасьць і лёгкасьць Быцьця...” Вершы.
Усе нумары › › ›
У гонар класіка украінскай літаратуры Фалькоўскага
У Кобрынскім раёне праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя
110-годдзю з дня нараджэння ўкраінскага паэта Дзмітрыя Фалькоўскага.
На радзіме класіка украінскай літаратуры, у вёсцы Лепясы, прадстаўнікі
грамадскасці ўсклалі кветкі да мемарыяльнага знака, устаноўленага ў гонар
Фалькоўскага. Памятныя мерапрыемствы атрымалі працяг у Кобрынскай школе мастацтваў, дзе выступілі
прадстаўнікі творчых калектываў рэгіёну. Гучалі творы паэта, песні, напісаныя
мясцовымі кампазітарамі на яго вершы, а таксама беларускія і ўкраінскія песні.
У цэнтральнай раённай бібліятэцы адкрыта тэматычная кніжная выстава.
У мерапрыемствах бяруць удзел прадстаўнікі мясцовай улады, грамадскіх
арганізацый, творчай інтэлігенцыі, украінскай дыяспары, а таксама
генеральны консул генконсульства Украіны ў Брэсце Іван Баранчык,
паведамляе БелаПАН