|
|
| Студзень 2009 | ||||||
| Пн | Ат | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
| 29 | 30 | 31 | 1 | 2 | 3 | 4 |
| 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
| 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
| 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
| 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | 1 |
|
|
Студзень 2009 |
|
Цікавінкі новага “Дзеяслова”
Пачатак новага гістарычнага раману Вольгі
Іпатавай “Знак Вялікага магістра”, вершы розных гадоў Ніла
Гілевіча, працяг дакумэнтальнай кнігі Сяргея
Шапрана пра Васіля
Быкава знойдуць чытачы ў чарговым 36-м нумары часопісу “Дзеяслоў”. Але
прысьвечаны гэты нумар незалежнага літаратурна-мастацкага выданьня памяці Анатоля
Сыса.
Кастрычніцкі нумар “Дзеяслова” прысьвечаны памяці Анатоля Сыса ўжо трэці год
запар. Гэтую традыцыю рэдакцыя запачаткавала адразу пасьля заўчаснае сьмерці
культавага паэта пакаленьня “Тутэйшых”. Гаворыць галоўны рэдактар выданьня Барыс
Пятровіч:
“У гэтым нумары друкуюцца ўспаміны маладой паэткі Валерыі
Куставай пра тое, якім яна бачыла Анатоля Сыса, якім яна цяпер яго ўспрымае
і якім ён застаўся ў яе памяці назаўсёды. Пра Анатоля згадвае таксама ў сваім
апавяданьні Паліна
Качаткова”.
Чытачы нумару зь цікавасьцю, а то й зьдзіўленьнем, пачытаюць вершы розных гадоў
Ніла Гілевіча, у якіх народны паэт паўстае ў самых нечаканых іпастасях.
Вольга Іпатава ў прадмове да свайго новага раману, у цэнтры якога асоба князя
Вітаўта Вялікага, піша, што прысьвяціла гэты твор моладзі. Аднак паколькі ў нас
няма ні выдавецтва, ні беларускіх пэрыядычных выданьняў для чытачоў юначага
ўзросту, то яна прапанавала раман часопісу “Дзеяслоў”. Барыс Пятровіч
працягвае:
“Вольга Іпатава вяртаецца ў далёкі час, час Вялікага Княства Літоўскага. Сюжэт
дэтэктыўны, вельмі цікавы. І вельмі шкада, што мы не змаглі зьмясьціць раман
цалкам у адным нумары. Але думаю, што тыя, хто пачытае пачатак, будуць зь
нецярпеньнем чакаць працягу і заканчэньня твору”.
Мажлівасьць пачытаць новыя творы любімых пісьменьнікаў ёсьць толькі ў
падпісчыкаў “Дзеяслова” — незалежнае выданьне яшчэ прысутнічае ў падпісным
каталёгу. А вось шапікі “Бесаюздруку” і крамы “Белкнігагандлю” па-ранейшаму
адмаўляюцца браць яго на продаж. Таму галоўны рэдактар “Дзеяслова” раіць
некалькі альтэрнатыўных варыянтаў набыцьця часопісу:
“Трэба, каб чытачы пыталі наш часопіс у прыватных распаўсюднікаў і ў кнігарні
“Акадэмкніга”, зь якой мы даўно супрацоўнічаем, зь якой у нас наладжаны вельмі
добрыя стасункі і якой я хацеў бы падзякаваць за тое, што яна падтрымлівае
“Дзеяслоў”.
Паводле "Радыё "Свабода".
У Вільнюсе 22 снежня адбылася прэзентацыя унікальнага чатырохмоўнага альманаху паэзіі “У каралеўскіх далонях” (“Karalių delnuose“). Змест гэтага мастацкага выдання склалі вершаваныя творы і пераклады, а таксама фотапрацы ўдзельнікаў творчага пленэру, які адбыўся напачатку чэрвеня ў літоўскіх Друскеніках. У гэтым годзе ў пленэры ўдзельнічалі чатыры краіны – Літва, Польшча, Украіна і Беларусь. Беларускі бок на паэтычным форуме прадстаўлялі Вольга Іпатава, Леанід Дранько-Майсюк, Эдуард Акулін, Сяржук Сыс, Аксана Данільчык, а таксама перакладчык і музыкант Алесь Мікус. Прэзентацыі, што прайшла 22 снежня ў будынку Саюзу літоўскіх пісьменнікаў, папярэднічала фотавыстава з Друскенінскага пленэру.
Прыемным перадкалядным падарункам для паэтаў Леаніда Дранько-Майсюка і Эдуарда Акуліна стаў выхад у свет чарговага нумара літаратурна-культурніцкага альманаха “Baltija”. Гэта — выданне літоўскіх літаратараў Клайпеды. А ягоным рэдактарам з’яўляецца малады літоўскі паэт і перакладчык Дайніус Сабецкіс. Менавіта ў перакладах Дайніуса Сабецкіса і загучалі па-літоўску вершы беларускіх паэтаў.
Літаратурныя навіны і падзеі
Паэзія Сяржука Сыса
Урывак новай аповесці Алеся Рыбака
Вершы Міколы Трафімчука і Адама Шостака
«Дыскурс»: абмеркаванне кнігі Валерыя Казакова «Цень гобліна»
а таксама іншыя кніжныя навінкі
Паэзію ў новым нумары “Дзеяслова” прадстаўляюць: Ніл Гілевіч. “Як Бог на небе…” Вершы розных гадоў; Віктар Ярац. “Зямля і неба”. Паэма і вершы; Сяржук Сыс. “Вецер з Балтыкі”. Вершы; Віктар Жыбуль. “Завугольле экзістэнцыі”. Вершы з кнігі «Стапэліі»;
Аксана Спрынчан. “Цяжарнасьць і лёгкасьць Быцьця...” Вершы.