БЕЛ » Навіны

Паэзія “ У каралеўскіх далонях”

У Вільнюсе 22 снежня адбылася прэзентацыя унікальнага чатырохмоўнага альманаху паэзіі “У каралеўскіх далонях” (“Karalių delnuose“). Змест гэтага мастацкага выдання склалі вершаваныя творы і пераклады, а таксама фотапрацы ўдзельнікаў творчага пленэру, які адбыўся напачатку чэрвеня ў літоўскіх Друскеніках. У гэтым годзе ў пленэры ўдзельнічалі чатыры краіны – Літва, Польшча, Украіна і Беларусь. Беларускі бок на паэтычным форуме прадстаўлялі Вольга Іпатава, Леанід Дранько-Майсюк, Эдуард Акулін, Сяржук Сыс, Аксана Данільчык, а таксама перакладчык і музыкант Алесь Мікус. Прэзентацыі, што прайшла 22 снежня ў будынку Саюзу літоўскіх пісьменнікаў, папярэднічала фотавыстава з Друскенінскага пленэру. Далей

Baltija — 2008

Прыемным перадкалядным падарункам для паэтаў Леаніда Дранько-Майсюка і Эдуарда Акуліна стаў выхад у свет чарговага нумара літаратурна-культурніцкага альманаха “Baltija”. Гэта — выданне літоўскіх літаратараў Клайпеды. А ягоным рэдактарам з’яўляецца малады літоўскі паэт і перакладчык Дайніус Сабецкіс. Менавіта ў перакладах Дайніуса Сабецкіса і загучалі па-літоўску вершы беларускіх паэтаў. Далей

Літаратурная Беларусь №25

Літаратурныя навіны і падзеі Паэзія Сяржука Сыса Урывак новай аповесці Алеся Рыбака Вершы Міколы Трафімчука і Адама Шостака «Дыскурс»: абмеркаванне кнігі Валерыя Казакова «Цень гобліна» а таксама іншыя кніжныя навінкі Усе нумары › › ›

Дзеяслоў №36

Паэзію ў новым нумары “Дзеяслова” прадстаўляюць: Ніл Гілевіч. “Як Бог на небе…” Вершы розных гадоў; Віктар Ярац. “Зямля і неба”. Паэма і вершы; Сяржук Сыс. “Вецер з Балтыкі”. Вершы; Віктар Жыбуль. “Завугольле экзістэнцыі”. Вершы з кнігі «Стапэліі»; Аксана Спрынчан. “Цяжарнасьць і лёгкасьць Быцьця...” Вершы. Усе нумары › › ›

Навіны

02 / 01 / 2009

Baltija — 2008

Прыемным перадкалядным падарункам для паэтаў Леаніда Дранько-Майсюка і Эдуарда Акуліна стаў выхад у свет чарговага нумара літаратурна-культурніцкага альманаха “Baltija”. Гэта — выданне літоўскіх літаратараў Клайпеды. А ягоным рэдактарам з’яўляецца малады літоўскі паэт і перакладчык Дайніус Сабецкіс. Менавіта ў перакладах Дайніуса Сабецкіса і загучалі па-літоўску вершы беларускіх паэтаў. Далей

24 / 12 / 2008

«Сабака» Юрася Пацюпы

Паэт і літаратуразнавец Юрась Пацюпа выдаў адмысловы паэтычна-мастацкі зборнік “Сабака”. Кніга, напісаная больш за паўтары дзесяткі гадоў таму, ўбачыла свет у выдавецтве “Лімарыус”. Далей

23 / 12 / 2008

Расстраляная літаратура з “Кнігазбору”

Упершыню ў Беларусі выйшла анталёгія твораў пісьменьнікаў, загубленых савецкімі карнымі органамі ў 1920-1950-я гады. У ёй на сямістах старонках сабраныя найбольш значныя творы шасьцідзесяці шасьці ахвяраў рэжыму. Але гэта далёка ня ўся расстраляная бальшавікамі беларуская літаратура, якую ўдалося выявіць дасьледчыкам. Далей

23 / 12 / 2008

Поўны збор твораў Адама Міцкевіча ў Ракаве

У старадаўнім мястэчку Ракаў над хуткаплыннай Іслаччу ў межах кампаніі “Будзьма” адбыліся літаратурныя сустрэчы з нагоды 210-гадавіны з дня нараджэння Адама Міцкевіча. Першая з іх прайшла ў мясцовым касцёле, куды на сустрэчу з парафіянамі прыехалі паэты Уладзімір Някляеў і Міхась Скобла. Да іх далучыўся і ракаўчук Язэп Янушкевіч. Далей

21 / 12 / 2008

“Вясновы джаз” Дар’і Ліс

Першы зборнік вершаў і апавяданняў з серыі “Гарадзенская Біліятэка” Дарь’і Ліс быў прэзентаваны ў Смаргоні 20 снежня. Невялікае памяшканне здолела змясціць у сябе гасцей са Смаргоні, Залесся, Мінску, Гародні і Вілейкі. Далей

21 / 12 / 2008

У Кіеве на трох мовах выдадзены зборнік "Трыяда славянскай паэзіі"

У кіеўскім выдавецтве "Кніга" накладам пяць тысяч асобнікаў на ўкраінскай, беларускай і рускай мовах выйшаў ілюстраваны зборнік "Трыяда славянскай паэзіі", складзены беларускім перакладчыкам Валерыем Стралко. Далей

19 / 12 / 2008

Пайшла з жыцця Ніна Мацяш

Сёння ўночы пайшла з жыцця вядомая беларуская пісьменніца, старшыня абласной арганізацыі Саюза беларускіх пісьменнікаў Ніна Мацяш. Далей

19 / 12 / 2008

“Лад”: Літаратурная Беларусь для Расіі

Убачыў свет чарговы, 63 выпуск беларуска-расейскай літаратурнай газеты “Лад”, якая выдаецца дадаткам да “Литературной газеты”. Далей

16 / 12 / 2008

Уладзімір Арлоў: “Прарыў на фронце перакладной літаратуры”

Грамадзкі рэдактар гэтага тыдня – вядомы беларускі пісьменьнік, гісторык Уладзімер Арлоў. Ён яшчэ праходзіць рэабілітацыю пасьля складанай апэрацыі на сэрцы, аднак пагадзіўся цягам тыдня падсумаваць у ранішніх этэрах выніку году ў літаратуры, мастацтве. Далей

15 / 12 / 2008

“Гліняны Вялес” абвясціў шорт-ліст 2008 года

Абвешчаны чарговы шорт-ліст штогадовай літаратурнай прэміі "Гліняны Вялес-2008". Сёлета на прэмію намінуюцца два паэты і тры празаікі: Галіна Дубянецкая "Анадыямэна", (паэзія), Бібліятэка часопіса "Дзеяслоў"; Барыс Пятровіч "Жыць не страшна", (проза), "Мэдысонт"; Юры Станкевіч "Мільярд удараў", (проза), "Галіяфы"; Аляксей Талстоў "Бег", (проза), "Галіяфы"; Андрэй Хадановіч "Бэрлібры", (паэзія), "Логвінаў". Далей

123456789101112131415161718192021222324252627 ›››

         Зваротная сувязь         Гісторыя         Статут         Структура
© Распрацоўка сайта Ambershell