БЕЛ » 50-годзьдзе сьвятарства айца Аляксандра Надсана

Паэзія “ У каралеўскіх далонях”

У Вільнюсе 22 снежня адбылася прэзентацыя унікальнага чатырохмоўнага альманаху паэзіі “У каралеўскіх далонях” (“Karalių delnuose“). Змест гэтага мастацкага выдання склалі вершаваныя творы і пераклады, а таксама фотапрацы ўдзельнікаў творчага пленэру, які адбыўся напачатку чэрвеня ў літоўскіх Друскеніках. У гэтым годзе ў пленэры ўдзельнічалі чатыры краіны – Літва, Польшча, Украіна і Беларусь. Беларускі бок на паэтычным форуме прадстаўлялі Вольга Іпатава, Леанід Дранько-Майсюк, Эдуард Акулін, Сяржук Сыс, Аксана Данільчык, а таксама перакладчык і музыкант Алесь Мікус. Прэзентацыі, што прайшла 22 снежня ў будынку Саюзу літоўскіх пісьменнікаў, папярэднічала фотавыстава з Друскенінскага пленэру. Далей

Baltija — 2008

Прыемным перадкалядным падарункам для паэтаў Леаніда Дранько-Майсюка і Эдуарда Акуліна стаў выхад у свет чарговага нумара літаратурна-культурніцкага альманаха “Baltija”. Гэта — выданне літоўскіх літаратараў Клайпеды. А ягоным рэдактарам з’яўляецца малады літоўскі паэт і перакладчык Дайніус Сабецкіс. Менавіта ў перакладах Дайніуса Сабецкіса і загучалі па-літоўску вершы беларускіх паэтаў. Далей

Літаратурная Беларусь №25

Літаратурныя навіны і падзеі Паэзія Сяржука Сыса Урывак новай аповесці Алеся Рыбака Вершы Міколы Трафімчука і Адама Шостака «Дыскурс»: абмеркаванне кнігі Валерыя Казакова «Цень гобліна» а таксама іншыя кніжныя навінкі Усе нумары › › ›

Дзеяслоў №36

Паэзію ў новым нумары “Дзеяслова” прадстаўляюць: Ніл Гілевіч. “Як Бог на небе…” Вершы розных гадоў; Віктар Ярац. “Зямля і неба”. Паэма і вершы; Сяржук Сыс. “Вецер з Балтыкі”. Вершы; Віктар Жыбуль. “Завугольле экзістэнцыі”. Вершы з кнігі «Стапэліі»; Аксана Спрынчан. “Цяжарнасьць і лёгкасьць Быцьця...” Вершы. Усе нумары › › ›

50-годзьдзе сьвятарства айца Аляксандра Надсана

«Бацька» ўсіх беларусаў замежжа айцец Аляксандар Надсан прыбывае ў Беларусь. У Менску адбудуцца ўрачыстасьці, прысьвечаныя залатому юбілею ягонай сьвятарскай дзейнасьці. 23 лістапада а 14 гадзіне пачнецца ўрачыстая літургія ў касьцёле сьвятых Сымона і Алены.

 

24 лістападада а 18-30 у гэтым жа касьцёле адбудзецца грамадскае віншаваньне Аляксандра Надсана.

 

Віншаваць сьвятара ў гэты дзень будуць Адам Мальдзіс, Алег Трусаў, Аляксей Марачкін, Алена Макоўская, Алесь Пашкевіч, Марыя Міцкевіч, Ірына Дубянецкая ды іншыя навукоўцы, грамадскія і культурныя дзеячы.

 

Пад час урачыстасьцяў выступяць трыё Вытокі”, міжпарафіяльны хор “Прасфара”, фальклёрны гурт “Рада”, Алесь Лось, Кася Камоцкая, а таксама паэты Генадзь Бураўкін, Анатоль Вярцінскі, Аксана Данільчык, Сяргей Панізьнік, Рыгор Сітніца.

 

У памяшканні касьцёлу ў гэты дзень будзе разгорнута выстава мастакоў суполкі “Пагоня”, прысвечаная залатому юбілею сьвятарства айца Аляксандра.

 

Уваход вольны.

 

C.C.

 


         Зваротная сувязь         Гісторыя         Статут         Структура
© Распрацоўка сайта Ambershell