Паэзія “ У каралеўскіх далонях”
У Вільнюсе 22 снежня адбылася прэзентацыя унікальнага чатырохмоўнага альманаху паэзіі “У каралеўскіх далонях” (“Karalių delnuose“). Змест гэтага мастацкага выдання склалі вершаваныя творы і пераклады, а таксама фотапрацы ўдзельнікаў творчага пленэру, які адбыўся напачатку чэрвеня ў літоўскіх Друскеніках. У гэтым годзе ў пленэры ўдзельнічалі чатыры краіны – Літва, Польшча, Украіна і Беларусь. Беларускі бок на паэтычным форуме прадстаўлялі Вольга Іпатава, Леанід Дранько-Майсюк, Эдуард Акулін, Сяржук Сыс, Аксана Данільчык, а таксама перакладчык і музыкант Алесь Мікус. Прэзентацыі, што прайшла 22 снежня ў будынку Саюзу літоўскіх пісьменнікаў, папярэднічала фотавыстава з Друскенінскага пленэру.
Далей
Baltija — 2008
Прыемным перадкалядным падарункам для паэтаў Леаніда Дранько-Майсюка і Эдуарда Акуліна стаў выхад у свет чарговага нумара літаратурна-культурніцкага альманаха “Baltija”. Гэта — выданне літоўскіх літаратараў Клайпеды. А ягоным рэдактарам з’яўляецца малады літоўскі паэт і перакладчык Дайніус Сабецкіс. Менавіта ў перакладах Дайніуса Сабецкіса і загучалі па-літоўску вершы беларускіх паэтаў.
Далей
Літаратурная Беларусь №25
Літаратурныя навіны і падзеі
Паэзія Сяржука Сыса
Урывак новай аповесці Алеся Рыбака
Вершы Міколы Трафімчука і Адама Шостака
«Дыскурс»: абмеркаванне кнігі Валерыя Казакова «Цень гобліна»
а таксама іншыя кніжныя навінкі
Усе нумары › › ›
Дзеяслоў №36
Паэзію ў новым нумары “Дзеяслова” прадстаўляюць: Ніл Гілевіч. “Як Бог на небе…” Вершы розных гадоў; Віктар Ярац. “Зямля і неба”. Паэма і вершы; Сяржук Сыс. “Вецер з Балтыкі”. Вершы; Віктар Жыбуль. “Завугольле экзістэнцыі”. Вершы з кнігі «Стапэліі»;
Аксана Спрынчан. “Цяжарнасьць і лёгкасьць Быцьця...” Вершы.
Усе нумары › › ›
Постаці
Абуховiч Альгерд
Абуховiч Альгерд (Альгерд-Якуб) Рышардавiч (6.8.1840 - 22.8.1898).
Нарадзіўся 25.7(6.8).1840, в. Калацiчы Бабруйскага пав. Мiнскай губ., цяпер Глускага р-на Магiлёўскай вобл. - памёр 10(22).8.1898, Слуцк.
Псеўд. - Граф Бандзiнелi.
Паэт, мемуарыст, перакладчык.
Далей
Айзенштадт Веніямін
Айзенштадт Веніямін Міхайлавіч
Псеўд.: Веніямін Блaжэнных.
Нарадзіўся 15.10.1921, м. Копысь Аршанскага р-на Віцебскай вобл.
Паэт.
Сябра СП Беларусі з 1992.
Піша на рускай мове.
Далей
Акула Кастусь
Акула Кастусь, сапр. Качан Аляксандр Ігнaтавіч
Нарадзіўся 16.11.1925, в. Верацеі Вілейскага пав. Віленскага ваяв., цяпер Докшыцкі р-н Віцебскай вобл.
Празаік, паэт, драматург.
Піша на беларускай і англійскай мовах.
Далей
Аляхновіч Францішак
Далей
Арахоўскі Мікалай
Арахоўскі Мікалай Аляксандравіч
Нарадзіўся 3.7.1950, в. Сялец Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл.
Драматург.
Сябра СП Беларусі з 1991.
Далей
Арсеннева Наталля
Арсеннева Наталля, нарадзілася 20.09.1903 г. у горадзе Баку (Азербайджан) у сям'і служачага.
Пасля заканчэння 1-й Віленскай беларускай гімназіі (1921) паступіла на гуманістычны факультэт Віленскага універсітэта. У сувязі з пераводам мужа ў Хелмно (Польшча) у 1922 г. вымушана была пакінуць вучобу. У 1939 г. апынулася ў БССР, працавала ў вілейскай абласной «Сялянскай газеце». Як жонка польскага афіцэра з двума сынамі выслана на пачатку 1940 г. у Казахстан. Працавала там у калгасе. Паводле хадайніцтва СП БССР, вярнулася ў траўні 1941 г. у Беларусь. У час Вялікай Айчыннай вайны апынулася пад акупацыяй, працавала ў «Менскай (Беларускай) газэце». У 1944 г. кіравала аддзелам літаратуры Беларускага культурнага згуртавання. У сувязі з наступленнем Савецкай Арміі (1944) выехала з мужам у Германію, дзе знаходзілася нейкі час у лагеры для перамешчаных асоб. З 1950 г. жыла ў ЗША. Памерла 25.07.1997.
Далей
1